Чатыры турысты на беларуска-ўкраінскай мяжы напалі на памежніка

05.03.2010 10:00
Архив Редакция

На ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Самары» Валынскай вобласці чатыры турысты напалі на інспектара-памежніка. Пры праверцы дакументаў трое братоў-украінцаў і 19-гадовы кіроўца-беларус, якія былі з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення, пачалі абражаць інспектара нецэнзурнай лаянкай, пагражаць яму, а напрыканцы адапхнулі ад машыны і паехалі далей.

Незадоўга да гэтага машыну спыніў для праверкі дакументаў участковы інспектар памежнай службы, аднак парушальнікі адмовіліся падаць неабходныя паперы. Парушальнікі на Audi-100 з рэгістрацыйнымі нумарамі суседняй дзяржавы ехалі ў Беларусь, паведамляе ZAXID.NET.

“У той час, калі для пошуку ўцекачоў паднялі рэзерв памежнага падраздзялення і праінфармавалі пра іх іншыя праваахоўныя органы, парушальнікі самі прыехалі ў пункт пропуску. Адтуль іх даставілі ў аддзел памежнай службы, а пасля ў суд, які павінен вызначыць меру пакарання за непадпарадкаванне праваахоўнікам”, — паведаміў начальнік прэс-службы Луцкага памежнага атрада Алег Лічкоўскі.

Кіраўнік прэс-службы дадаў, што рашэннем начальніка Луцкага памежнага атрада кіроўцу Audi, грамадзяніну Беларусі, на наступныя пяць гадоў забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны.
 

Как вам новость?