Чавес: у Беларусі 200 гадоў не будзе праблемаў з нафтай

18.10.2010 09:16
Архив Редакция

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес гарантуе стабільнасць паставак венесуэльскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусі на працягу бліжэйшых 200 гадоў. Аб гэтым кіраўнік Венесуэлы заявіў 16 кастрычніка на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім складзе.

«Мы ў курсе, што вашыя НПЗ маюць патрэбу ў нафце. У беларускіх НПЗ не будзе недахопу нафты на працягу 200 гадоў», — цытуе прэзідэнта Венесуэлы БелТА.

Уга Чавес падкрэсліў, што народ Венесуэлы ставіцца да Беларусі, як да сваёй радзіме, таксама як і беларускі народ да Венесуэлы. Гаворачы аб перспектывах нарошчвання супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі ў розных сферах, Уга Чавес заявіў, што бакі будуць «працягваць ісці сваёй дарогай і будуць ісці заўсёды».

Уга Чавес падзякаваў Беларусі за падтрымку і дапамогу Венесуэле ў галіне абмену тэхналогіямі, рэалізацыі праектаў у сферы жыллёвага будаўніцтва, прамысловай кааперацыі, супрацоўніцтва ў галіне нафтахіміі і іншых галінах.

Акрамя таго, венесуэльскі лідар падзякаваў Беларусі за гатоўнасць падзяліцца з Венесуэлай «усім, што тут вырабляецца, заводамі, магутнасцямі». «Гэтаму няма цаны, асабліва ў сучасным свеце, у многіх частках якога ўсталяваўся эгаізм, панаванне транснацыянальных кампаній, у якіх няма радзімы», — падкрэсліў Уга Чавес.

Лукашэнка: Чавес у цяжкую хвіліну падставіў плячо Беларусі

У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку прэзідэнту Венесуэлы за дапамогу Беларусі ў цяжкую хвіліну. «У гэтую цяжкую хвіліну ты падставіў сваё плячо Беларусі, працягнуў руку дапамогі, і гэта мы будзем памятаць заўсёды», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, прэзідэнт Венесуэлы «ўклаў шмат сваёй энергіі, свайго добрага сэрца ў будаўніцтва незалежнай Беларусі, і пра гэта ведаюць усе беларусы». Аляксандр Лукашэнка запэўніў венесуэльскага лідара ў тым, што Беларусь зробіць для Венесуэлы ўсё, што ў яе сілах. «Я не хачу быць тваім даўжніком, у добрым сэнсе слова, не толькі ў матэрыяльным. Мы зробім для Венесуэлы столькі, што ты ніколі не пашкадуеш, што з намі звязаўся», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чавес: Беларусь і Венесуэла будуюць альтэрнатыву імперыялізму

На гэта Уга Чавес адказаў, што не лічыць Беларусь сваім даўжніком. «Тут няма даўжнікоў — мы таварышы, і мы разам будуем альтэрнатыву імперыялізму. Гэта шматпалярны свет», — адзначыў прэзідэнт Венесуэлы.

Варта адзначыць, што сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у вузкім складзе папярэднічалі іх перамовы ў фармаце сам-насам, якія працягваліся каля 3,5 гадзін.

Как вам новость?