Чавес: Венесуэла прыйшла з нафтай у сэрца Еўропы

10.06.2010 11:00
Архив Редакция

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес паведаміў, што нафтапрадукты з венесуэльскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь па моры,  "пасля яе перапрацоўкі на двух беларускіх НПЗ" будуць прадавацца ва Украіну і еўрапейскія краіны. "Венесуэла прыйшла ў сэрцы Эўропы. Гэта новыя рэаліі сусветнай геапалітыкі", — заявіў венесуэльскі лідар.

Па словах Уга Чавеса, Венесуэла ўжо адправіла ў Беларусь партыю нафты ў аб’ёме 600 тыс. барэляў (80 тыс. тон), перадае ИТАР-ТАСС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, да канца чэрвеня ў Беларусь з Венесуэлы адправяцца два танкеры з нафтай гатунку «Санта-Барбара». Умяшчальнасць кожнага складзе каля 80 тыс. тон. Яшчэ адзін танкер з такой жа колькасцю вуглевадароднай сыравіны ўжо адправіўся ў Беларусь з лацінаамерыканскае дзяржавы 31 траўня, рсказалі дзявятага чэрвеня ў ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

Как вам новость?
Головоломки