Чэкавую прыватызацыю працягнуць да 30 чэрвеня 2013 года

12.05.2010 14:32
Архив Редакция

Чэкавую прыватызацыю ў Беларусі плануецца падоўжыць да 30 чэрвеня 2013 года. Пра гэта паведаміла 12 траўня дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці Беларусі Наталля Жарнасек.

Прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці нагадала, што ў адпаведнасці з пастановай урада 30 чэрвеня 2010 года сканчаецца працэс абмену чэкаў маёмасці на акцыі акцыянерных таварыстваў, перадае БелТА. 
«Аднак правам атрымаць частку маёмасці на чэкі скарысталіся толькі 46% грамадзян, якія атрымалі гэтыя чэкі», — расказала Наталля Жарнасек. Па словах дырэктара Фонду дзяржаўнай маёмасці, у цэлым чэкі маюць 4,6 млн. беларусаў. 
Разам з гэтым, каля двух мільёнаў беларусаў не пайшлі па чэкі і не атрымалі іх, дадала прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.

Как вам новость?
Головоломки