Чэмпіёнку Беларусі дыскваліфікавалі за допінг на два гады

20.08.2010 15:27
Архив Редакция

Лёгкаатлетку Таццяну Супрун дыскваліфікавалі на два гады за ўжыванне забароненых рэчываў. Пра гэта аб'явіла Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі. У траўні 2010 года на Кубку Беларусі ў Берасці 24-гадовая бягунка з Мінску, ледзь аднавіўшыся пасля траўмы, упэўнена выйграла дыстанцыю 800 метраў, з вынікам 2 хвіліны 0,64 секунды апярэдзіўшы бліжэйшую суперніцу амаль на 8 секунд.

Аднак допінг-пробы, узятыя ў спартсменкі пасля фінішу, аказаліся станоўчымі, перадае БелТА.

Як інфармуе афіцыйны сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, з сакавіка па ліпень 2010 праведзена 474 допінг-пробы. З іх спаборніцкіх было 149, пазаспаборніцтвамі 325. Праверана 77 спартоўцаў ва ўзросце да 18 гадоў. Адзіным выяўленым за дадзены перыяд парушэннем антыдопінгавых правілаў з’яўляецца станоўчы допінг-тэст Таццяны Супрун.

З 29 ліпеня па 10 жніўня супрацоўнікі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва правялі пазаспаборніцкі допінг-кантроль спартоўцаў, якія адправіліся на I летнія юнацкія Алімпійскія гульні ў Сінгапур. Было даследавана 50 допінг-пробаў, аналізы якіх прынеслі адмоўныя вынікі.

Усяго з 1 студзеня 2010 года ў спартоўцаў да 18 гадоў было ўзята 168 допінг-пробаў, што складае 23,5% агульнай колькасці праведзеных кантролем, з іх у непасрэдных удзельнікаў юнацкіх гульняў ўзята 70 пробаў.

Как вам новость?
Головоломки