Чэхія назвала ўмовы ўступлення Беларусі ў Раду Еўропы

20.08.2010 14:39
Архив Редакция

Чэхія вельмі хацела б бачыць Беларусь у Радзе Еўропы, аднак, каб вырашыць гэтае пытанне Беларусі трэба на юрыдычным узроўні вырашыць праблему прымянення смяротнага пакарання, а таксама правесці справядлівыя выбары. Пра гэта 20 жніўня заявіў у Мінску намеснік старшыні камітэту па замежных справах, абароне і бяспецы сенату Чэхіі Томаш Йірса.

Адказваючы на словы кіраўніка камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ніны Мазай аб тым, што беларускія парламентарыі гатовы зрабіць унёсак у працэс актывізацыі двухбаковых адносінаў, чэшскі парламентары адзначыў, што ў Радзе Еўропы актыўна абмяркоўваецца пытанне ўступлення Беларусі ў арганізацыю.

Па матэрыялах: БелаПАН.

Как вам новость?