Чэхія прапанавала Беларусі дапамогу ў будаўніцтве АЭС

05.05.2010 15:00
Архив Редакция

Чэхія прапануе Беларусі дапамога ў будаўніцтве АЭС, заявіў пятага траўня ў Мінску журналістам дарадца міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Ян Гронік. Ён адзначыў, што ў Чэхіі існуюць чатыры блокі атамнай электрастанцыі. Асноўнае абсталяванне вырабляецца ў самой рэспубліцы па расійскіх тэхналогіях.

Ян Гронік падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што партнёрам Беларусі пры будаўніцтве АЭС выступіць Расія, Чэхія паспрабуе стаць субпастаўніком неабходнага абсталявання. Акрамя таго, Чэхія валодае вялікім навукова-тэхнічным патэнцыялам у гэтай вобласці і прапануе Беларусі скарыстацца яе ведамі, перадае БелТА.
Чэшскі амбасадар: у нас ёсць прэтэнзіі да Беларусі
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Іржы Карас на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што ў яго краіны «ёсць пэўныя прэтэнзіі да сітуацыі ў Беларусі, але мы лічым, што ўсё гэта можна вырашыць». Чэшскі дыпламат адзначыў, што аб усіх праблемных момантах «мы ўвесь час кажам з прадстаўнікамі МЗС Беларусі, парламенту, апазіцыі», паведамляе БелаПАН.
Адказваючы на пытанне пра стаўленне Чэхіі да нядаўняга рашэння ПАРЕ аб абмежаванні кантактаў з Беларуссю на высокім узроўні, Іржы Карас сказаў: «Мы з’яўляемся членамі Рады Еўропы. Наша стаўленне такое ж, як стаўленне Рады Еўропы. Але мы гатовыя адкрыта абмяркоўваць гэтыя праблемы».

Как вам новость?