Чыноўнік: грандыёзных праблем з вытворчасцю кефіру няма

15.06.2011 10:48
Архив Редакция

У Беларусі праблем з вытворчасцю кефіру, выкліканых забеспячэннем бактэрыяльным кефірным грыбком для закваскі, няма. Так лічыць дырэктар Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі кандыдат эканамічных навук Аляксей Меляшчэня. "Гэта зусім не грандыёзная праблема, як сцвярджаюць некаторыя дылетанты, спрабуючы зноў усё звесці да сітуацыі на валютным рынку краіны", — заявіў ён.

«Ніякай прывязкі кефірнага грыбка да паставак прадукцыі на ўнутраны рынак рабіць не трэба, гэта толькі адна сотая адсотка ў сабекошце прадукцыі», — адзначыў Аляксей Меляшчэня, перадае БелТА.

Прадстаўнік НАН паведаміў, што грыбкі для вытворчасці кефіру ў Беларусі не вырабляюцца, а пастаўляюцца з Расіі. Паводле яго слоў, аб’ёмы іх закупак заўсёды ў невялікай колькасці, таму што яны размножваюцца і вырошчваюцца затым у заквасачных аддзяленнях саміх прадпрыемстваў. Аляксей Меляшчэня адзначыў, што перыядычна вытворцы кефіру закупляюць новыя партыі, але яны настолькі малыя, што ў прадпрыемстваў не ўзнікае праблемаў. Прадпрыемства здольнае на працягу максімальнага кароткага часу вырасціць кефірны грыбок у сябе, таму ніхто кефірны грыбок празапас не закупляе.

На мінскіх гармалзаводах № 1 і № 2 паведамілі, што праблем з вытворчасцю кефіру ў іх няма. «Пытанняў з забеспячэннем бактэрыяльнай закваскай, неабходнай для вытворчасці кефіру, не ўзнікае, уся прадукцыя выпускаецца згодна з тэхналагічным працэсам, адгрузка вядзецца ў адпаведнасці з заяўкамі», — адзначылі на гармалзаводзе № 2.

Паводле аператыўных дадзеных, заяўкі на пастаўку кефіру ў Мінску выраслі на 41,6%, малака — на 10,5%, істотна ўзраслі таксама аб’ёмы рэалізацыі гэтай прадукцыі.

Как вам новость?