Чыноўнікі не хочуць мяняць "Плошчу Леніна" на "Плошчу Незалежнасці"

23.04.2010 15:41
Архив Редакция

У Мінску станцыя метро "Плошча Леніна" пакуль што не зменіць сваю назву на "Плошча Незалежнасці". Чыноўнікі Мінгарвыканкама не далі адказу, ці будзе змяняцца назва адной са станцыяў сталічнай падземкі. Ва ўпраўленні мінскага метрапалітэна распавялі, што чулі пра планы чыноўнікаў пераназваць станцыю, аднак распараджэння ад гарадскіх уладаў не атрымлівалі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у сярэдзіне сакавіка камісія па найменні і пераназванню праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прыняла рашэнне, паводле якога станцыя метро «Плошча Леніна» павінна была змяніць назву. Меркаванай датай пераназвання называўся канец сакавіка.

Разам з гэтым, па рашэнні камісіі ў сталіцы павінны памяняцца назвы і шэрагу вуліцаў. У Мінску не стане Камунальнай набярэжнай, вуліцаў Вызвалення, Герцэна, Дзімітрава, Віцебскай і Рэвалюцыйнай. Называцца яны стануць інакш: адпаведна Траецкай набярэжнай, вуліцамі Уваскрэсенскай, Бернардынскай, Пятніцкай, Няміга-Ракаўскай і Койданоўскай.

Как вам новость?
Головоломки