Член літоўскага Сойму: у Беларусі ўмацоўваецца дыктатура

04.04.2011 11:25
Архив Редакция

Старшыня камітэту па міжнародных адносінах Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс па выніках сустрэчы з членамі Палаты прадстаўнікоў ЗША ў чарговы раз заклікаў міжнародную супольнасць падтрымаць грамадзянскую супольнасць і дэмакратычны рух у Беларусі. Паводле яго слоў, краіна пасля прэзідэнцкіх выбараў у снежні мінулага года "сё больш становіцца апошняй дыктатурай у Еўропе".

Эмануэліс Зінгерыс, заўзяты прыхільнік беларускай апазіцыі, будучы з візітам у ЗША, сустрэўся з амерыканскімі палітыкамі і праваабаронцамі і распавёў аб сітуацыі ў Беларусі, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней перадаваў Тэлеграф, 1 красавіка ў ЗША прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі. У сваім выступе прадстаўнік Бюро па еўрапейскіх і еўразійскіх справах дзярждэпартаменту ЗША Дэніэл Расэл заявіў, што галоўнымі мэтамі санкцый ЗША з’яўляецца «вызваленне палітычных зняволеных і спыненне іх пераследу ўладамі Беларусі», а таксама дапамога «тым беларусам, якія імкнуцца да дэмакратыі». Галоўнай жа умовай наладжвання адносін паміж краінамі прадстаўнік дзярждэпа назваў прагрэс у дэмакратычных рэформах і правах чалавека ў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки