Членам экіпажа Ту-134, які разбіўся ў Расіі, быў беларус

22.06.2011 15:34
Архив Редакция

Сярод загінулых у выніку авіякатастрофы самалёта Ту-134 у Расіі быў грамадзянін Беларусі, член экіпажа Міхаіл Карпук, якому на днях споўнілася 57 гадоў. Яго цела ў дадзены момант знаходзіцца ў моргу горада Петразаводск. Сярод загінулых таксама па адным грамадзяніне Швецыі і Нідэрландаў, двое грамадзян Украіны і чацвёра людзей з падвойным грамадзянствам ЗША і Расіі.

Агульная колькасць загінулых складае 45 чалавек. Яшчэ сямёра знаходзяцца ў рэанімацыі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Расіі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, следчы камітэт РФ у рамках расследавання крымінальнай справы аб здарэні з самалётам Ту-134 пад Петразаводскам разглядае тры асноўныя версіі таго, што адбылося.

«Следства разглядае некалькі версій авіякатастрофы: чалавечы фактар, гэта значыць памылку пілота або наземных службаў аэрапорта, складаныя метэаўмовы, а таксама тэхнічныя няспраўнасці паветранага судна або абсталявання аэрапорта і інш», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін.

Как вам новость?
Головоломки