Члены выбаркамаў атрымалі прэміі за мясцовыя выбары

18.05.2010 10:28
Архив Редакция

Цэнтравыбаркам Беларусі прэміяваў "за добрую арганізацыю і правядзенне мясцовых выбараў 2010 года" членаў выбарчых камісій. Паводле рашэння ЦВК члены выбаркамаў за сваю працу атрымаюць ад 200 да 300 тыс. рублёў.

Разам з тым, як заявіў член Мінскай гарадской выбарчай камісіі, актывіст партыі «Справядлівы свет» Сяргей Возняк, члены выбаркамаў гэтыя прэміі не зарабілі. «Выбары не былі ні адкрытымі, ні сумленнымі, ні справядлівымі. Гэта значыць, што камісіі не справіліся са сваёй галоўнай задачай», — падкрэсліў палітык.
Самога Сяргея Возняка прэміявалі на 203 тыс. рублёў і спачатку ён вырашыў ад прэміі адмовіцца. Пасля, па яго словах, ён прыняў рашэнне пералічыць палову грошай на рахунак сваёй партыі, а другую частку — грамадскай кампаніі «Гавары праўду!».
Як адзначае сайт АДС, Сяргей Возняк адзіны з усяго складу Мінскай гарадской выбарчай камісіі не падпісаў пратакол мінгарвыканкама пра вынікі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у сталіцы Беларусі.

Как вам новость?