"Чорны курс" даляра дасягнуў 8 тыс. рублёў

19.05.2011 09:16
Архив Редакция

Курс амерыканскай валюты ў адносінах да беларускага рубля б'е новыя рэкорды. Так, на "першым у свеце электронным пункце наяўнага валютнага абмену" — сайце "Пракаповіч. Пётр Пятровіч" 19 траўня людзі прапаноўваюць прадаць даляры па кошце ад 6,3-7 тыс. рублёў да 7,5-8 тыс. рублёў. У той жа час жадаючых купіць даляры па такім курсе пакуль няма.

У асноўным, людзі гатовыя іх набыць па цане 6-6,5 тыс. рублёў, хаця ўжо з’яўляюцца і тыя, хто можа заплаціць за іх 7 тыс. рублёў.

Еўра на сайце прапаноўваюць набыць па курсе ад 9 тыс. рублёў да 10,5 тыс., купіць жа яго гатовыя па цане 8,9-9,7 тыс. рублёў. Курс расійскага рубля, па якому беларусы гатовыя яго набыць, роўны 210-225 рублёў, прадаць — 220-270 рублёў.

Разам з тым афіцыйны курс Нацбанка Беларусі на 19 траўня для даляра роўны 3130 рублёў, еўра — 4466,82, расійскага рубля — 111,6. Такім чынам, неафіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля ў параўнанні з курсам галоўнага банка краіны склала больш за 100%.

Как вам новость?
Головоломки