"Чорны курс" даляра пасля некаторага падзення вырас ізноў

20.05.2011 13:46
Архив Редакция

"Чорны курс" даляра ў Мінску 20 траўня зноў упаў да ніжэйшай за апошні час адзнакі: 6 тыс. рублёў купля, продаж — 6,5-7,5 рублёў. Такі самы курс быў 18 траўня, але 19 траўня на фоне чаканняў перад візітам расійскага прэм'ера Уладзіміра Пуціна ён апусціўся да 5,5 тыс. рублёў. Вырас курс даляра таксама і ў абменніках Вільні, дзе даляр можна прадаць за 5,3 тыс. рублёў, купіць за 6,85 тыс. рублёў.

Разам з тым курс даляра ў абменных пунктах застаецца на ранейшым узроўні. Практычна не змяніўся і афіцыйны курс Нацбанк, заніжаны ў параўнанні з тым, якім карыстаецца насельніцтва і прадпрыемствы, на 60-200%, перадае «n#####n».

Як раней паведамляў Тэлеграф, паводле ацэнак міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына, на рэалізацыю трохгадовай праграмы па стабілізацыі эканомікі і пераадоленні валютнага крызісу Беларусі давядзецца выдаткаваць каля 10 млрд даляраў. Кіраўнік мінфіна Расіі лічыць, што для пераадолення эканамічных цяжкасцяў, у тым ліку звязаных з вялікім дэфіцытам гандлёвага балансу, Беларусі неабходна прыняць дадатковыя меры па ўзмацненні экспартнай выручкі і інвестыцый у эканоміку краіны.

Как вам новость?