Чураў: назіральнікі з РФ не атрымалі запрашэння на выбары ў Беларусь

27.09.2010 11:40
Архив Редакция

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі Уладзімір Чураў паведаміў, што расійскія назіральнікі пакуль не атрымалі запрашэння для працы на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, якія прызначаны на 19 снежня. ЦВК Расіі разлічвае атрымаць запрашэнне прыкладна праз месяц.

«Паводле інфармацыі Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай (старшыня ЦВК Беларусі — Тэлеграф), МЗС Беларусі ўжо накіравала запрашэнні ў Выканкам СНД і АБСЕ, якія фармуюць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя місіі. Парламент рэспублікі пашле запрашэнні парламентам іншых краін, а Цэнтрвыбаркам — сваім калегам прыкладна праз месяц, бо ў гэтым выпадку гаворка ідзе аб кароткатэрміновых місіях», — цытуе Уладзіміра Чурава РИА «Новости».

У сваю чаргу, член ЦВК Расіі Ігар Барысаў паведаміў, што рашэнне аб накіраванні дэлегацыі таксама залежыць ад бягучай абстаноўкі і занятасці членаў Цэнтрвыбаркама Расіі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 16 верасня міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падпісаў афіцыйныя лісты на адрас Садружнасці незалежных дзяржаў і Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе з запрашэннем назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных адзначыў, што Беларусь не абмяжоўвае ні тэрміны знаходжання, ні колькасць міжнародных назіральнікаў.

Как вам новость?
Головоломки