Цыгарэты ў крамах Мінску павінны з'явіцца ў найбліжэйшы час

09.06.2011 15:56
Архив Редакция

У сталічных крамах па-ранейшаму праблематычна знайсці цыгарэты сярэдняга і высокага коштавага сегменту. Аднак як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ва Ўпраўленні гандлю паслуг Мінгарвыканкама, у найбліжэйшы час цыгарэты павінны з'явіцца ў крамах Мінску.

Акрамя таго, як распавёў начальнік аддзелу па карпаратыўных сувязях замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» Сяргей Буры, цыгарэты вырабляюцца ў поўным аб’ёме і адгружаюцца ў раздробныя гандлёвыя кропкі. Пры гэтым у кампаніі не ведаюць, чаму цыгарэт да гэтага часу няма ў крамах (хоць кошты на іх былі ўсталяваныя яшчэ 8 чэрвеня — Тэлеграф).

Як раней перадаваў Тэлеграф, з 8 чэрвеня цыгарэты сярэдняга і вышэйшага цэнавага сегменту як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці падаражэлі ў Беларусі на 30-60%. Адпаведная пастанова ад 6 чэрвеня 2011 № 86 прыняло міністэрства эканомікі Беларусі. Разам з тым цэны на тытунёвыя вырабы ніжэйшай цэнавай катэгорыі вытворчасці ГТФ «Нёман» застануцца на ранейшым узроўні.

У Беларусі напярэдадні падаражэння цыгарэт сярэдняга і вышэйшага цэнавага сегменту грамадзяне краіны раскупілі практычна ўсе іх запасы.

«Цыгарэтны крызіс» (на цыгарэты сярэдняга коштавага сегменту) у Мінску наступіў у канцы траўня. Па словах супрацоўнікаў Мінгарвыканкама, чакалася прыняцце нейкай пастановы ўрада, пасля чаго вызначыцца цана цыгарэт і яны паступяць у крамы.

Как вам новость?