Цыклон "Нікалас" пакінуў без святла 1,3 тыс. населеных пунктаў Беларусі

09.02.2011 09:25
Архив Редакция

Моцны вецер, выкліканы цыклонам "Нікалас", 8 лютага пакінуў без электрычнасці больш за 1,3 тыс. населеных пунктаў Беларусі. Паводле аператыўных дадзеных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ураганны вецер знёс дах у васьмі дамах, аб пацярпелых не паведамлялася. 

Больш за ўсё ад ураганнага ветру пацярпелі Гарадзенская вобласць — тут без святла застаўся 431 населены пункт. У Мінскай вобласці былі абясточаны 275 населеных пунктаў, у Віцебскай — 267, у Магілёўскай вобласці — 186, у Гомельскай — 88, у Берасцейскай — 71, перадае БелТА.

Па дадзеных МНС, на раніцу 9 лютага электразабеспячэнне не было адноўлена ў 257 населеных пунктах.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прычынай моцнага ветру, хуткасць якога дасягала 27 м/с стаў актыўны цыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі «Нікалас». Паводле прагнозаў сіноптыкаў у сераду, 9 лютага, на большай тэрыторыі Беларусі моцны парывісты вецер пачне сціхаць, а ў бліжэйшыя дні надвор’е ў краіне будзе вызначаць няўстойлівая і халаднаватая паветраная маса са Скандынаўскага паўвострава. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу па паўночным усходзе чакаецца парывісты вецер, завіруха, на дарогах галалёд. Тэмпература паветра на працягу сутак панізіцца да -3..-9°С, ноччу пры праясненнях да -12°С; днём па паўднёвым захадзе 0..-2°С.

Как вам новость?
Головоломки