Цягнік Віцебск-Полацк затрымалі на 36 хвілін праз міну часоў ВАВ

23.08.2010 17:17
Архив Редакция

Рух дызель-цягніка Віцебск-Полацк 22 жніўня затрымалі на 36 хвілін праз міну часоў Вялікай Айчыннай вайны. Небяспечную знаходку блізу чыгуначнага пераезду на 549-м кіламетры станцыі Старое Сяло ў 11:50 знайшоў трактарыст пры правядзенні зямельных працаў па кладцы кабеля. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Група размінавання канфіскавала міну калібра 120 міліметраў і ўтылізавала яе, перадае БелТА. Як расказалі ў транспартнай міліцыі, поруч з такімі рэальнымі пагрозамі нармальнай працы чыгуначнага транспарту па-ранейшаму перашкаджаюць ілжэмінёры.

Так, 20 жніўня ў дачыненні да 46-гадовага жыхара Мінску міліцыянты распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 340 КК Беларусі (загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы), які прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчына, знаходзячыся ў цягніку Мінск-Гомель, паведаміў правадніку, што адзін з вагонаў замінаваны.

На станцыі Буда-Кашалёўская супрацоўнікі міліцыі вывелі п’янага пасажыра з вагона цягніка і ў мэтах бяспекі эвакуявалі 30 пасажыраў, а састаў пераставілі на запасны пуць. Праваахоўнікі не знайшлі выбухную прыладу, аднак рух цягнікоў быў затрымана на 10 хвілін.

Как вам новость?
Головоломки