Цярэшчанка: 2 студзеня Беларусь можа чакаць дэфолт

15.12.2010 15:16
Архив Редакция

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Цярэшчанка лічыць, што Беларусь ужо неканкурэнтная і ідзе да дэфолту. "Дэфолт будзе ўжо заўтра — у 2011 годзе. Ён можа наступіць ужо 2 студзеня", — заявіў 15 снежня кандыдат. Акрамя таго Віктар Цярэшчанка прагназуе ў найбліжэйшы час чарговую дэнамінацыю рубля.

«У краіне ўжо наспела трэцяя дэнамінацыя рубля за час аднаго кіраўніка. Гэта будзе абсалютны сусветны рэкорд. Краіне пагражае дэфолт. І мяркуючы па тым, што адбываецца ў крамах, ён ужо недалёка. Звярніце ўвагу, што па вечарах у супермаркеце ўжо не купіць яйкі, масла і свежы хлеб з катэгорыі танных тавараў», — адзначыў палітык, перадае «Беларускі партызан».

Разам з тым Віктар Цярэшчанка лічыць, што больш важную праблему ўяўляе сабой тое, што ўрад краіны, роўна як і беларускія прадпрыемствы, якія пастаянна бяруць пад вялікія працэнты крэдыты ў банках у той час, як за мяжой прадпрыемствы ўжо даўно працуюць па інвестыцыйнай фінансавай схеме.

Цярэшчанка параіў беларусам не ісці на Плошчу

Віктар Цярэшчанка таксама паведаміў аб сваім намеры прыняць удзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы Мінску 19 снежня, у дзень выбараў прэзідэнт Беларусі. У той жа час кандыдат не стаў заклікаць выбаршчыкаў прыходзіць на плошчу, а наадварот, парэкамендаваў грамадзянам адмовіцца ад удзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

«Удзел у мітынгу 19 снежня — а гэта несанкцыянаваны мітынг — гэта права кожнага грамадзяніна. Але я прашу сваіх суайчыннікаў не прыходзіць на Плошчу 19 снежня, не падтрымліваць палітычныя лозунгі партый, якія штурхаюць на беспарадак. Гэта танная перамога, у тым ліку і прадстаўнікоў ад кандыдатаў, партый — штурхаць народ на беспарадак», — заявіў кандыдат у прэзідэнты.

Паводле яго слоў, у альтэрнатыўных кандыдатаў, якія заклікаюць выбаршчыкаў удзельнічаць у мітынгу, няма выразнага сцэнара дзеянняў. «Мы яго не абмяркоўвалі і не прынялі, няма ідэі і няма адказнага за гэта мерапрыемства», — падкрэсліў кандыдат.

Віктар Цярэшчанка лічыць не зусім мэтазгодным арганізоўваць акцыю пратэсту менавіта ў 20:00 19 снежня, бо да гэтага часу вынікі выбараў яшчэ не будуць вядомыя. «19 снежня ў 20:00 толькі будуць адкрытыя скрыні, і ланцужок ад участковых камісій да ЦВК дойдзе у лепшым выпадку толькі да раніцы? Ці нехта ведае ўжо загадзя (і не проста ведае — перакананы), што выбары будуць сфальсіфікаваныя?», — адзначыў кандыдат, падкрэсліўшы, што ўлада не пойдзе на публічныя парушэнні ў падліку галасоў.

Цярэшчанка: мітынг на плошчы можа скончыцца кровапраліццем

Разам з тым прыйсці на плошчу палітык лічыць сваім абавязкам, бо там, напэўна, будуць прысутнічаць людзі, якія падтрымалі яго і яго праграму на выбарах. Аднак Віктар Цярэшчанка асцерагаецца, што «ў шматтысячным натоўпе на плошчы могуць адбыцца правакацыі», якія не толькі дэстабілізуюць абстаноўку, але могуць прывесці нават да кровапраліцця.

«Прыход тысяч людзей — гэта непрадказальныя дзеянні натоўпу з паказам прыгожай карцінкі ў краінах Еўрасаюза і іншых краінах. Гэта дэстабілізуе і прынізіць Беларусь. Прэзідэнт пойдзе на крайнасці, не спыняючыся ні перад чым, і вы гэта ведаеце», — дадаў Віктар Цярэшчанка.

Как вам новость?