Цукар-пясок з пачатку года падаражэў ужо на 20%

29.03.2010 13:40
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам" павялічвае з 30 сакавіка фіксаваныя раздробныя кошты на цукар-пясок у сярэднім на 5%. З пачатку 2010 года гэта стане ўжо трэцім падаражэннем цукру, кошты на які з 27 лютага узняліся ў сярэднім на 5%, а да гэтага — з 28 студзеня 2010 года ў сярэднім на 10%.

Як растлумачылі ў мінэканомікі, цяперашняе падаражэнне цукру-пяску абумоўлена » больш высокімі раздробнымі коштамі на цукар-пясок, якія складваюцца ў сумежных дзяржавах,» і праведзена «ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый».

Апроч раздробных коштаў на цукар-пясок у адпаведнасці з пастановай мінэканомікі ад 23 сакавіка № 56 «Пра занясенне змен у пастанову міністэрства эканомікі рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 года № 157» павялічылася на 5% і мінімальны адпускны кошт для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.

«Раздробны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 2,59 тыс. рублёў за кілаграм, на пафасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па адным кілаграме — 2,84 тыс. рублёў», — праінфармавалі ў мінэканомікі.

Как вам новость?
Головоломки