Цукар падаражэў ужо чацверты раз з пачатку года

31.05.2010 11:25
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі сваёй пастановай № 87 "Аб унясенні зменаў і дапўненняў ў пастанову Міністэрства эканомікі рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2009 года № 157" павялічыла з 31 траўня раздробныя кошты на цукар у сярэднім на 5%. Гэта сталася ўжо чацвёртым падаражаннем цукру з пачатку года.

Паводле дакумента акрамя павышэння фіксаваных раздробных коштаў на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву павялічыўся і мінімальны адпускны кошт для рэалізацыі цукру-пяску на прамысловую перапрацоўку.
Раздробны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 2,72 тыс. рублёў за кілаграм, на пафасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па кілаграме — 2,98 тыс. рублёў.
упершыню сёлета раздробныя кошты на цукар павялічыліся з 23 студзеня (на 10%), затым цукар падаражэў яшчэ на 5% з 27 лютага і з 30 сакавіка (таксама на 5%). Да першага павышэння коштаў у 2010 годзе кілаграм вагавага цукру каштаваў 2,35тыс. рублёў, пафасаванага — 2,57 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки