Цукар у Беларусі даражэе на 10%

25.01.2011 11:01
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі сваёй пастановай № 9 павышае з 26 студзеня ў сярэднім на 10% фіксаваныя раздробныя кошты на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальную адпускную цану для рэалізацыі яго на прамысловую перапрацоўку. 

Раздробны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 2990 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па адным кілаграме — 3280 рублёў.

«Пастанова прынята па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і міністэрства гандлю ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту цукру-пяску і з улікам таго, што ў сумежных дзяржавах складаюцца больш высокія раздробныя кошты на цукар-пясок», — растлумачылі ў эканамічным ведамстве.

Як раней паведаміў Тэлеграф, па дадзеных Белстата, харчовыя тавары ў Беларусі падаражэлі за 2010 год на 13,1%, у тым ліку цукар — на 27,8%.