ЦВК 30 лістапада вызначыць спіс дакументаў для галасавання

30.11.2010 09:50
Архив

Спіс дакументаў, па якіх выбаршчыкі змогуць атрымаць бюлетэні для галасавання падчас прэзідэнцкіх выбараў, Цэнтрвыбаркам вызначыць на паседжанні 30 лістапада. Плануецца, што бюлетэнь можна будзе атрымліваць не толькі па прад'яўленні пашпарта, але і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Па словах прадстаўніка ЦВК, абавязкова, каб гэта былі дакументы з фатаздымкам, выдадзеныя дзяржорганамі. Па такіх дакументах бюлетэнь выдадуць толькі ў тым выпадку, калі прозвішча выбаршчыка значыцца ў спісах выбаршчыкаў, паведамляе БелТА.

Члены Цэнтрвыбаркама таксама маюць намер вызначыць колькасць бюлетэняў, якія трэба будзе выдаць да прэзідэнцкіх выбараў, і вырашыць, як будзе арганізавана галасаванне асоб, асуджаных да пазбаўлення волі.

Упершыню ў пасяджэнні прымуць удзел члены ЦВК з правам дарадчага голасу, прызначаныя кандыдатамі ў прэзідэнты. Такая магчымасць з’явілася пасля ўнясення паправак ў выбарчае заканадаўства, раней падобная практыка існавала толькі падчас парламенцкіх выбараў. Правам прызначыць членаў ЦВК ужо скарысталася 7 кандыдатаў.

Акрамя таго, ЦВК плануе даць ацэнку дзеянням кандыдатаў за арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Цэнтрвыбаркам Беларусі не выключае адмены рэгістрацыі тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія прынялі рашэнне выйсці 24 лістапада на мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Пра гэта паведаміў 23 лістапада, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Акрамя таго, Генеральная пракуратура Беларусі вынесла вуснае папярэджанне кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.