ЦВК абяцае максімальна лаяльна паставіцца да патэнцыйных кандыдатаў

28.09.2010 13:24
Архив Редакция

Цэнтральная выбарчая камісія абяцае праявіць да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі максімальную лаяльнасць, дапушчальную ў рамках беларускага закону. Пра гэта 28 верасня паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, Цэнтрвыбаркам імкнецца да таго, каб у беларусаў была рэальная магчымасць абіраць.

«Ёсць нормы, якія мы не можам абыйсці. Ёсць канстытуцыйная норма аб тым, што кандыдатам у прэзідэнты становіцца чалавек, якога падтрымала не менш за 100 тыс. выбаршчыкаў. Таму, калі не хапае нават 10-20 галасоў да 100 тыс., мы нічога не можам зрабіць, і, натуральна, асобе будзе адмоўлена ў рэгістрацыі. Але калі будуць іншыя парушэнні, — тыя, якія спецыяльна не агавораны канстытуцыяй як ўмовы, то, зразумела, мы будзем максімальна лаяльныя ў дачыненні да кандыдатаў», — растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК таксама запэўніла, што ініцыятыўным групам цяпер будзе аказвацца ўсямернае садзейнічанне ў працы, перадае БелТА. «І калі недзе будуць звяртацца кандыдаты з нагоды нейкага ўціску, з нагоды таго, што ствараюцца нейкія перашкоды працы ініцыятыўных груп, ЦВК будзе займаць вельмі актыўную пазіцыю, умешвацца і дапамагаць як ініцыятыўным групам, так і патэнцыйным кандыдатам, каб яны змаглі высунуцца», — заявіла Лідзія Ярмошына.

Как вам новость?
Головоломки