ЦВК адзначае нізкую актыўнасць прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва

20.09.2010 17:24
Архив Редакция

Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта на мінулых выбарах аператыўна падавалі заяўкі на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. "На мінулых прэзідэнцкіх выбарах заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падаваліся дастаткова раўнамерна. Цяпер жа да сярэдзіны адведзенага законам тэрміну паступіла толькі адна заява", — заявіла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, напэўна, працягваюць карэктаваць спісы ініцыятыўных груп, выпраўляючы ў іх памылкі, перадае БелаПАН.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына дадала, што прэтэндэнты могуць карэктаваць склад ініцыятыўнай групы і пасля падачы заявы ў Цэнтрвыбаркам.

Как вам новость?