ЦВК: апазіцыя паказвае бурную дзейнасць пры відавочным застоі

08.04.2010 14:33
Архив Редакция

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, каментуючы заявы беларускай апазіцыі пра тое, што выбараў у краіне насамрэч няма, упэўнены ў тым, што апазіцыя насамрэч "проста адмаўляецца ўдзельнічаць у выбарах". "Лідары ад апазіцыі не імкнуцца ў дэпутаты, ім значна выгодней заставацца ў апазіцыі. І дэманстраваць сваю бурную дзейнасць пры відавочным застоі", — лічыць Мікалай Лазавік.

«Гэта толькі бачнасць таго, што асобныя чальцы апазіцыйных палітычных партый працягваюць удзел у выбарчым працэсе, калі самі партыі байкатуюць выбары, — сказаў сакратар ЦВК. — Але давайце прааналізуем, каго вылучалі: дзе там лідары палітычных партый? Не! Ні першарадных, ні другарадных, ні трэцярадных. Ні першага сакратара ЦК, ні другога, ні трэцяга».

Па словах Мікалая Лазавіка, апазіцыйныя партыі вылучылі толькі «статыстаў і практыкантаў, якія не маюць ніякага досведу». «Па-мойму, некаторыя лідары партый пра гэта нават самі заяўлялі. І гэта на іх інтэрнэт-сайтах адзначалася. І апазіцыя ідзе на выбары з паражэнчымі настроямі», — цытуе Euramost.org словы прадстаўніка ЦВК.

«Ды і ідуць яны для таго, як сказаў адзін з кіраўнікоў апазіцыйнай партыі, — набрацца досведу, пабадацца трошкі. Ну, пабадаюцца і на гэтым увесь іх удзел у выбарах скончыцца. Гэта сцэнар нейкай танненькай аперэты.

Как вам новость?
Головоломки