ЦВК: Беларусь выдаткуе па 1,3 еўра на кожнага выбаршчыка

15.09.2010 15:55
Архив Редакция

На будучых выбарах прэзідэнта Беларусі ўлады плануюць патраціць на кожнага з сямі мільёнаў выбаршчыкаў па 1,3 еўра. Пра гэта 15 верасня паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына. Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама, па гэтым паказчыку Беларусь цалкам адпавядае міжнародным стандартам.

Лідзія Ярмошына патлумачыла, што ў Польшчы пры правядзенні прэзідэнцкіх выбараў на кожнага выбаршчыка трацілі па адным еўра, у Славеніі — па 1,5 еўра.

Як паведаміла Лідзія Ярмошына, на правядзенне прэзідэнцкіх выбараў з дзяржаўнага бюджэту выдзеляць 37,7 млрд. рублёў. Дадзеныя сродкі пойдуць на абсталяванне памяшканняў для размяшчэння ўчасткаў для галасавання, выраб паліграфічнай прадукцыі, набыццё неабходных канцылярскіх прыладаў.

Таксама ў гэтую суму ўключаны выдаткі на заработную плату старшыням і членам выбарчых камісій. Акрамя таго, для членаў камісіі прадугледжаны камандзіровачныя выдаткі ў памеры 498,3 млн. рублёў.

Как вам новость?