ЦВК Беларусі адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп двум прэтэндэнтам

27.09.2010 13:45
Архив Редакция

У панядзелак, 27 верасня, Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі разглядае заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Першыя ж дзве заяўкі (Наталлі Старыкавай і Іллі Дабратвора), разгледжаныя на пасяджэнні, былі адхіленыя. ЦВК трэба будзе разгледзець яшчэ 17 заяў ад патэнцыйных кандыдатаў.

Наталлі Старыкавай, санітаркі водалячэбніцы санаторыя «Чонкі» Гомельскага раёна, адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ў ёй налічвалася ўсяго 30 чалавек замест неабходных па законе 100, перадае БелаПАН.

Па той жа прычыне адмовілі ў рэгістрацыі і беспрацоўнаму Іллю Дабратвору з Калодзішчаў Мінскага раёна. У яго ініцыятыўную групу ўваходзіў ўсяго адзін чалавек — ён сам. Акрамя таго, яму няма 35 гадоў (1981 года нараджэння), а гэта мінімальны ўзрост для кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 29-гадовы Ілля Дабратвор падаў дакументы ў ЦВК «на знак пратэсту супраць таго, што ЦВК прымае дакументы незразумела ад каго». У сваю чаргу, Наталля Старыкава 24 верасня, ужо пасля падачы заяўкі на рэгістрацыю, заявіла, што адмаўляецца ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Па яе словах, яна «не хоча прыцягваць да сябе ўвагу».

Как вам новость?
Головоломки