ЦВК Беларусі вылучыў кандыдатам у прэзідэнты па 26 тыс. даляраў

19.11.2010 15:32
Архив Редакция

У адпаведнасці з артыкуламі 45 і 48 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральная выбарчая камісія вылучыла з рэспубліканскага бюджэту ўсім кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны на аплату расходаў па вырабу перадвыбарных плакатаў сродкі ў памеры 2300 базавых велічынь, або 80 500 000 рублёў (26 тыс. даляраў).

Як раней паведамляў Тэлеграф, 18 лістапада ЦВК Беларусі зарэгістраваў дзесяць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. мі сталі намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, кіраўнік аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, эканаміст Віктар Цярэшчанка, дырэктар прадпрыемства «Трывіум» Дзмітры Ус.

З 19 лістапада яны пачалі перадвыбарную агітацыю. На працягу бліжэйшага месяца, да 19 снежня, калі адбудзецца галасаванне, кандыдаты змогуць агітаваць выбаршчыкаў аддаць голас на сваю карысць.

Как вам новость?