ЦВК: беспрацоўны кандыдат і прэзідэнт не могуць мець роўных умоваў

09.12.2010 16:20
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні 9 снежня заявіла, што "беспрацоўны кандыдат і прэзідэнт не могуць быць у роўных умовах". У цяперашні час ЦВК разглядае скаргі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева на дзеянні ініцыятыўнай групы дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

Намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў на пасяджэнні адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка не парушаў Выбарчага кодэксу, бо не прыцягваў да сваёй агітацыйнай кампаніі асобаў, якія знаходзяцца ў непасрэдным падначаленні, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Разам з тым Таццяна Процька, якая ў ЦВК прадстаўляла Уладзіміра Някляева, звярнула ўвагу ЦВК на тое, што падчас сустрэчы з даверанымі асобамі Аляксандр Лукашэнка парушыў яшчэ адзін пункт артыкула 73 Выбарчага кодэксу. Паводле яго, кандыдат не мае права выкарыстоўваць памяшканні дзяржаўных органаў і арганізацый для вядзення агітацыйных мерапрыемстваў, калі іншыя кандыдаты не могуць карыстацца гэтымі памяшканнямі на такіх жа ўмовах.

Как вам новость?