ЦВК: крытэры фармавання выбаркамаў жорстка выконваюцца

04.11.2010 11:07
Архив Редакция

Крытэры фармавання ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь жорстка выконваюцца. Пра гэта заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. "Практыка папярэдніх выбараў паказала, што гэтыя крытэры жорстка выконваюцца", — адзначыў ён.

«Па законе не менш за адну траціну складу ўчастковай камісіі павінны складаць прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Другое патрабаванне, якое ўтрымліваецца ў Кодэксе, — дзяржаўных служачых павінна быць не больш за адну траціну», — паведаміў Мікалай Лазавік.

Усяго, у Беларусі ўтварылі больш за шэсць тыс. участковых выбаркамаў, у кожны з якіх могуць уваходзіць да 19 чалавек. На месцы ў гэтых камісіях прэтэндавалі звыш 80 тыс. чалавек. З іх больш за 40% самастойна высунулі ўласную кандыдатуру. Астатнія прадстаўляюць палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і працоўныя калектывы. Сярод грамадскіх аб’яднанняў самымі актыўнымі аказаліся прафсаюзы, моладзевыя і ветэранскія арганізацыі, перадае тэлеканал СТВ.

«У нас у мінулыя прэзідэнцкія выбары разоў у пяць было менш прадстаўлена. Гэта значыць вылучаліся, але далёка не заўсёды звярталіся да паслуг прадстаўнікоў нашай партыі. А цяпер — спроба больш поўна ўлічваць меркаванне грамадзянскай супольнасці і партый у тым ліку»,-заявіў старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны.

У той жа час, як раней паведамляў Тэлеграф, апазіцыйныя партыі і грамадскія арганізацыі кажуць пра перашкоды, якія ўчыняюцца ім пры вылучэнні сваіх членаў ва ўчастковыя выбаркамы. Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць тое, працэс фарміавання ўчастковых выбарчых камісій з’яўляецца «вакханаліяй беззаконня і самадурства». «Прыкладна па такіх жа крытэрах і прынцыпах фармуюць камісіі дзе-небудзь у Самалі ці Бірме», — падкрэсліў беларускі палітык.

Как вам новость?
Головоломки