ЦВК: інаўгурацыя Лукашэнкі адбудзецца да 19 лютага

20.12.2010 13:24
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына 20 снежня паведаміла, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, пераабранага на чацверты тэрмін, будзе праведзена да 19 лютага. Гэта прадугледжана Канстытуцыяй Беларусі — інаўгурацыя павінна адбыцца на працягу двух месяцаў з моманту выбараў.

Разам з тым, Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што Аляксандр Лукашэнка ўжо носіць званне абранага прэзідэнта, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Як раней перадаваў Тэлеграф, ЦВК Беларусі прызнала, што прэзідэнцкія выбары адбыліся. Раніцай 20 снежня Лідзія Ярмошына падвяла папярэднія вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта. Паводле дадзеных ЦВК, перамогу на выбарах атрымаў Аляксандр Лукашэнка — за пераабранне дзейнага прэзідэнта на чацверты тэрмін прагаласавала больш за 5,1 млн. выбаршчыкаў (79,67%).

У той жа час апазіцыя з вынікамі выбараў не згодна. Альтэрнатыўныя кандыдаты ў прэзідэнты заявілі аб фальсіфікацыях вынікаў галасавання і пасля закрыцця выбарчых участкаў правялі акцыю пратэсту каля Дома Урада. У ноч на 20 снежня многія ўдзельнікі мітынгу былі затрыманыя, у тым ліку, сем былых кандыдатаў у прэзідэнты — Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус.

Как вам новость?
Головоломки