ЦВК назваў спрыяльную дату для правядзення выбараў прэзідэнта

26.04.2010 15:34
Архив Редакция

Цэнтравыбаркам Беларусі лічыць шостага лютага 2011 года спрыяльнай датай для правядзення ў краіне прэзідэнцкіх выбараў, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. "Мы зыходзім з таго, што гэта канчатковая дата для правядзення прэзідэнцкіх выбараў, якая з'яўляецца спрыяльнай", — сказала кіраўніца ЦВК, адказваючы на пытанне журналістаў, ці будзе Цэнтравыбаркам рэкамендаваць найбольш прымальную дату прэзідэнцкіх выбараў.

Лідзія Ярмошына дадала, што пакуль у Цэнтравыбаркаме не абмяркоўвалася канкрэтная дата правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі, і ў цэлым гэтае пытанне — палітычнае. «Са свайго боку Цэнтравыбаркам будзе сачыць толькі за тым, каб паміж датай заканчэння паўнамоцтваў і прызначэннем кампаніі па выбарах прэзідэнта было не менш за тры месяцы», — сказала старшыня Цэнтравыбаркаму, перадае БелТА.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што Цэнтравыбаркам не мае намеру ініцыяваць новыя папраўкі ў выбарчае заканадаўства да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. «Частыя змены выбарчага заканадаўства значна часцей вядуць да беззаконня, чым, наадварот, працуюць на выкананне працэсу выбараў», — лічыць Лідзія Ярмошына.

У якасці прыкладу кіраўнік Цэнтравыбаркаму прывяла цяперашнюю кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якая праходзіла па новых правілах. «Многія  ва ўчастковых камісіях не ведалі аб тым, што кандыдат мае права прысутнічаць пры падліку галасоў, — адзначыла Лідзія Ярмошына. — Акрамя таго, многія члены выбарчых камісій, якія даўно ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях, пачуваюцца занадта ўпэўнена, у іх з’яўляецца залішняя ганарлівасць, яны многае выконваюць па-старому і не так старанна вывучаюць новаўвядзенні ў выбарчым заканадаўстве».

Ярмошына: Еўрапейскаму электарату «яшчэ расці і расці да нашага ўзроўню»

Таксама Старшыня Цэнтравыбаркаму на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню выбараў у мясцовыя саветы, растлумачыла вялікую разбежку ў выніках датэрміновага і асноўнага галасавання па некаторых акругах. Лідзія Ярмошына лічыць, што гэта абумоўлена агітацыяй апазіцыйных кандыдатаў за галасаванне менавіта ў прызначаны для выбараў дзень.

«Гэта ўсё суб’ектыўна. Мы вынікаў выбараў пакуль з вамі не бачылі. Інфармацыяй валодаем толькі са словаў. Ні пацвердзіць, ні аспрэчыць яе немагчыма. Аднак калі вынікі датэрміновага галасавання насамрэч адрозніваюцца ад вынікаў асноўнага, то магу гэта растлумачыць агітацыйнымі мерапрыемствамі саміх апазіцыйных кандыдатаў. Іх прыхільнікі традыцыйна прыходзяць галасаваць у дзень выбараў. Таму я дапушчаю, што магчымая такая разбежка ў выніках», — адзначыла Лідзія Ярмошына, паведамляе «n#####n».

Кіраўнік Цэнтравыбаркаму таксама пракаментавала вялікі, у параўнанні з большасцю еўрапейскіх краін, адсотак яўкі выбаршчыкаў. «Еўрапейскаму электарату яшчэ расці і расці да нашага ўзроўню», — заявіла Лідзія Ярмошына, дадаўшы, што канчатковыя вынікі выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў стануць вядомыя ў пятніцу — 30 красавіка.

Ярмошына: на дзесяці ўчастках у краіне адбудуцца паўторныя выбары

Кіраўнік Цэнтравыбаркаму праінфармавала на прэс-канферэнцыі аб тым, што паўторныя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць у Беларусі на дзесяці ўчастках. Па дадзеных ЦВК, падчас галасавання былі абраны 21 293 дэпутаты мясцовых саветаў. «На дзевяці ўчастках дэпутаты не абраны, бо атрымалі менш за  палову галасоў выбаршчыкаў, на адным участку выбары не праводзіліся ў сувязі са смерцю кандыдата», — адзначыла Лідзія Ярмошына. 

Па словах старшыні Цэнтравыбаркаму, нягледзячы на гэта, усе 1 495 мясцовых Саветаў дэпутатаў абраны «ў правамоцным складзе і на працягу месяца павінны правесці ўстановачныя сесіі, сфармаваць працоўныя органы».

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки