ЦВК пагражае кандыдатам адменай рэгістрацыі за плошчу

23.11.2010 12:54
Архив Редакция

Цэнтрвыбаркам Беларусі не выключае адмены рэгістрацыі тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія прымуць рашэнне выйсці 24 лістапада на мітынг, які апазіцыя плануе правесці на Кастрычніцкай плошчы Мінску. АБ гэтым паведаміў 23 лістапада, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

«Гэта будзе парушэнне не толькі выбарчага заканадаўства. Яно можа прывесці да самых сур’ёзных наступстваў — нават да адмены рашэння аб рэгістрацыі. Калі такая падзея адбудзецца і да таго ж будуць нейкія негатыўныя наступствы для грамадзян, то адказнасць будзе не толькі па Выбарчым кодэксе, але і па Адміністрацыйным, а, магчыма, — і па Крымінальным», — цытуе прадстаўніка Цэнтрвыбаркама «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як раней паведамляў Тэлеграф, падчас акцыі 24 лістапада апазіцыя хоча зладзіць маштабную сустрэчу кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі. Тым часам міністэрства ўнутраных справаў ужо папярэдзіла арганізатараў мерапрыемства аб недапушчальнасці яго правядзення на Кастрычніцкай плошчы і адказнасці парушэнне закона.

Как вам новость?