ЦВК Расіі атрымаў запрашэнне на выбары ў Беларусь

10.11.2010 14:42
Архив Редакция

У Цэнтральную выбарчую камісію Расійскай Федэрацыі паступіла запрашэнне ад ЦВК Рэспублікі Беларусі прыняць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта, прызначанымі на 19 снежня 2010 года. Пра гэта 10 лістапада паведаміў сакратар ЦВК РФ Мікалай Конкін. "Учора старшыня Цэнтрвыбаркама атрымаў запрашэнне", — заявіў ён.

«Але мы яшчэ не паспелі сфармаваць дэлегацыю. Запрашэнне аддадзена на прапрацоўку», — адзначыў Мікалай Конкін, перадае «Беларускі партызан».

Як раней паведамляў Тэлеграф, у пачатку кастрычніка расійскія назіральнікі, якія будуць сачыць за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, заявілі, што дадуць сваю ацэнку ходу галасавання і яго вынікам. «Найбольш адэкватнай ацэнкай выбараў прэзідэнта Беларусі стане праца расійскіх назіральнікаў», — заявіла крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Как вам новость?