ЦВК Расіі: мы пакуль не атрымлівалі запрашэння ад Беларусі назіраць за выбарамі

15.09.2010 09:15
Архив Редакция

Цэнтральная выбарчая камісія Расіі можа накіраваць сваіх назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі, але для прыняцця такога рашэння неабходна запрашэнне ад беларускага боку. "Каб прымаць рашэнне, ехаць ці не на беларускія выбары, нам трэба атрымаць запрашэнне. Пакуль яго няма", — паведаміў член ЦВК Расіі Ігар Барысаў.

«Калі нам не дасылаюць запрашэння для ўдзелу ў якасці назіральнікаў, мы не накіроўваем сваю дэлегацыю», — дадаў Ігар Барысаў.

Па словах прадстаўніка ЦВК Расіі, рашэнне аб накіраванні дэлегацыі таксама залежыць ад бягучай абстаноўкі, ад занятасці членаў Цэнтрвыбаркама, перадае РИА «Новости».

«Мы будзем суадносіць ўсе гэтыя фактары, і ў залежнасці ад іх прымем рашэнне», — растлумачыў член ЦВК.

Ігар Барысаў дадаў, што сябры ЦВК РФ ездзяць назіраць за выбарамі не толькі ў складзе дэлегацыі Цэнтрвыбаркама, але і ў складзе розных арганізацый, напрыклад БДІЧ АБСЕ. «Не выключана, што ў такой якасці могуць праводзіць маніторынг выбараў», — сказаў член ЦВК.

Как вам новость?
Головоломки