ЦВК разгледзіць патрабаванне дадатковага эфіру для кандыдатаў

07.12.2010 12:56
Архив Редакция

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік паведаміў, што лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў падаў у ЦВК заяву аб прадстаўленні дадатковай магчымасці выступіць у тэле- і радыёэфіры. Уладзімір Някляеў лічыць недастатковым двух паўгадзінных выступаў па тэлебачанні і радыё, выдзеленых ЦВК, і патрабуе яшчэ адной эфірнай гадзіны.

Па словах Мікалая Лазавіка, разгляд дадзенага пытання павінен адбыцца 9-10 снежня, перадае «n#####n».

Як раней паведамляў Тэлеграф, 3 снежня каля будынка ЦВК члены каманды Уладзіміра Някляева правялі акцыю, патрабуючы вылучыць дадатковы эфір на тэлебачанні кожнаму з кандыдатаў у прэзідэнты. Аналагічная  заява гучала і 6 снежня на Прывакзальнай плошчы ў Мінску, дзе кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў правялі чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі.

Как вам новость?
Головоломки