ЦВК разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі Рымашэўскага 30 лістапада

25.11.2010 13:45
Архив Редакция

Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь правядзе 30 лістапада паседжанне, на якім разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты ад незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. На паседжанне запрошаны сам кандыдат і яго прадстаўнік у ЦВК з правам дарадчага голасу Таццяна Шапуцька, паведамілі ў прэс-службе БХД.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Цэнтрвыбаркам Беларусі не выключае адмены рэгістрацыі тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія прынялі рашэнне выйсці 24 лістапада на мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Пра гэта паведаміў 23 лістапада, сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Акрамя таго, Генеральная пракуратура Беларусі вынесла вуснае папярэджанне кандыдату ў прэзідэнты Віталю Рымашэўскаму за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

Разам з тым Віталь Рымашэўскі сам прыгразіў кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай судовай адказнасцю. «Папярэджваю яе аб крымінальнай адказнасці ў выпадку парушэння закона аб выбарах і фальсіфікацыях», — заявіў кандыдат 24 лістапада ў інтэрв’ю карэспандэнту Тэлеграфа.

Как вам новость?
Головоломки