ЦВК: рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца 18 лістапада

15.11.2010 12:58
Архив Редакция

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адбудзецца 18 лістапада. Пра гэта 15 лістапада заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ. Паводле яе слоў, ЦВК пакуль праводзіць праверку анкетных дадзеных і дэкларацый аб даходах і маёмасці патэнцыйных кандыдатаў.

ЦВК ужо разаслаў дэкларацыі для праверкі ў кампетэнтныя органы, у тым ліку ў дэпартамент па каштоўных паперах, міністэрства па падатках і зборах, праваахоўныя органы, арганізацыі па рэгістрацыі нерухомасці, паведаміла Лідзія Ярмошына, перадае БелТА.

Яна таксама адзначыла, што ў цяперашні час рэальныя шанцы быць зарэгістраванымі ў якасці кандыдатаў маюць 10 чалавек з 11, якія падалі дакументы ў ЦВК.

ЦВК: выступ кандыдатаў прагучаць з 22 лістапада па 3 снежня

Па словах Лідзіі Ярмошынай, пасля рэгістрацыі кандыдатаў адбудзецца лёсаванне, падчас якога вызначыцца, у які час выступіць кожны з іх. Іх выступленні пройдуць з 22 лістапада па 3 снежня: у тэлеэфіры з 19:00 да 20:00 у працоўныя дні, калі большасць выбаршчыкаў, вярнуўшыся дадому пасля працы, уключае тэлевізар, і з 6:00 да 7:10 у радыёэфіры, калі большасць людзей слухае радыё дома на кухні перад сыходам на працу.

Кіраўніца ЦВК адзначыла, што ў цяперашнюю выбарчую кампанію Нацыянальная тэлерадыёкампанія змагла прадставіць кандыдатам найлепшы эфірны час. На яе думку, абраныя ў гэты раз прамежкі больш спрыяльныя ў параўнанні з 2006 годам, калі кандыдаты выступалі з 8:00 да 9:00 па радыё і з 18:00 да 19:00 у тэлеэфіры.

Лідзія Ярмошына таксама нагадала аб магчымасці ўдзелу кандыдатаў у тэледэбатах. Паводле яе слоў, цяпер з прадстаўнікамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі абмяркоўваецца пытанне змены фармату тэледэбатаў і іх правядзення ў прамым эфіры, а не ў запісе, як планавалася. Да 26 лістапада, калі мінае тэрмін падачы заяў кандыдатамі на ўдзел у тэледэбатах, «усе арганізацыйныя пытанні будуць вырашаны», — паведаміла кіраўніца ЦВК.

Как вам новость?
Головоломки