ЦВК: рэгістрацыя ініцыятыўных груп прайшла «суперліберальна»

27.09.2010 14:36
Архив Редакция

У панядзелак, 27 верасня, Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 17 з 19 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Працэс рэгістрацыі ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў прайшоў «суперліберальна», заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

«Мы зарэгістравалі ініцыятыўныя групы нават тых прэтэндэнтаў, у якіх у пададзеных дакументах былі істотныя недапрацоўкі і якія не вельмі сур’ёзна паставіліся да фармавання групы», — адзначыў Мікалай Лазавік, перадае БелаПАН.

Лібералізм пры рэгістрацыі ініцыятыўных груп сакратар ЦВК назваў «добрым знакам для тых, хто будзе збіраць подпісы і хто стане кандыдатам у прэзідэнты».

Вялікая колькасць ініцыятыўных груп, на думку Мікалая Лазавіка, зробіць выбары дэмакратычнымі і дасць выбаршчыку магчымасць параўноўваць розныя праграмы прэтэндэнтаў.

Как вам новость?
Головоломки