ЦВК РФ: на выбарах у Беларусі не было сістэмных парушэнняў

26.01.2011 18:10
Архив Редакция

Назіральнікі ад расійскага Цэнтрвыбаркама не выявілі на выбарах прэзідэнта Беларусі масавых, сістэмных парушэнняў, у сувязі з чым ЦВК РФ не сумняецца ў легітымнасці галасавання. Пра гэта 26 студзеня заявіў намеснік старшыні ЦВК РФ Леанід Іўлеў, які ўзначальваў групу назіральнікаў камісіі на выбарах у Беларусі. 

Паводле яго слоў, «у прынцыпе выбарчыя камісіі Рэспублікі Беларусь усіх узроўняў правялі вялікую працу па забеспячэнні выбарчых правоў грамадзян Беларусі», а выяўленыя расійскімі назіральнікамі парушэнні былі нязначнымі, перадае РИА «Новости».

У якасці прыкладаў такіх парушэнняў прадстаўнік Цэнтрвыбаркаму Расіі прывёў выпадак выяўлення вэб-камеры на адным з участкаў у ходзе датэрміновага галасавання, выпадкі так званага «сямейнага» галасавання, калі ў кабінцы адначасова знаходзіліся муж і жонка.

«Мы назіралі прысутнасць людзей у дзень галасавання, якія не мелі права знаходзіцца ў памяшканні для галасавання. Напрыклад, дзяжурны фельчар, урач, супрацоўнік МНС, пажарны», — распавёў Леанід Іўлеў.

У цэлым жа, падагульніў намеснік старшыні ЦВК РФ, «мы (назіральнікі) працавалі ў абстаноўцы выключнай адкрытасці і даступнасці для назіральнікаў любых выбарчых дзеянняў на выбарах прэзідэнта Беларусі, мы запытвалі і атрымлівалі любыя дакументы, мелі зносіны з любымі членамі камісій».

Как вам новость?
Головоломки