ЦВК: тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пакажуць па ТБ у запісе

14.10.2010 15:17
Архив Редакция

Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будуць паказаны не ў прамым эфіры, а ў запісе, паведаміла 14 кастрычніка старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. "Гэта стане для многіх кандыдатаў страхоўкай, паколькі не ўсе з іх з'яўляюцца дасведчанымі медыйнымі змагарамі, і запіс дазволіць прадставіць іх у больш прывабным святле ў вачах выбаршчыкаў", — дадала кіраўніца ЦВК.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што тэледэбаты, магчымасць правядзення якіх будзе прадстаўлена кандыдатам упершыню, дазволяць выбаршчыкам даведацца пра пазіцыю прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, іх стаўленне да актуальных пытаннях унутранай і знешняй палітыкі. «Ці будзе гэта ў запісе ці ў прамым эфіры — не мае значэння, таму што выбаршчык атрымае ўсю паўнату інфармацыі», — падкрэсліла старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына патлумачыла, што ўдзел у тэледэбатах — добраахвотная справа кожнага кандыдата. Але калі палітык адмовіцца ад гэтай магчымасці, то «нявыкарыстаныя» паўгадзіны эфірнага часу, які адпушчаны на тэледэбаты, яму не пакрыюць. Апанентаў па тэледэбатах кожны з кандыдатаў можа выбіраць самастойна, а чарговасць выступленняў будзе вызначана па выніках лёсавання, перадае БелТА.

Кандыдаты атрымаюць па 60 хвілін бясплатнага эфіру ў прайм-тайм

Кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі атрымаюць права на два 30-хвілінныя выступы ў тэлеэфіры (з 19:00 да 20:00) і два 30-хвілінныя — на радыё (з 06:10 да 06:40), паведаміла прадстаўніца ЦВК Надзея Кісялёва.

Прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост змогуць бясплатна выступіць у некалькіх дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, сярод якіх Першы канал Беларускага радыё, Першы нацыянальны канал, цэнтральныя газеты «Народная газета», «Рэспубліка», «Звязда», «СБ», а таксама абласныя газеты.

Па словах кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, калі раней кандыдаты ў прэзідэнты атрымлівалі бясплатны тэлеэфір з 18:00 да 19:00, а радыёэфір — з 08:00 да 09:00, то цяпер ім будзе выдзелены больш зручны час.

ЦВК дазволіў кандыдатам памыліцца ў разліку сваіх даходаў на 20%

Згодна з рашэннем ЦВК, прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі пры падліку сукупнага гадавога даходу (свайго і блізкіх сваякоў) могуць памыліцца не больш чым на 20%. Дадзеныя, названыя ў дэкларацыі аб даходах кандыдатаў, Цэнтрвыбаркам будзе правяраць на дакладнасць, звяртаючыся ў МУС, міністэрства па падатках і зборах і іншыя дзяржаўныя органы.

Пры гэтым недахопам будзе прызнавацца адсутнасць у дакуменце звестак аб валоданні нерухомай маёмасцю (дом, кватэра і г.д.) або долі ў такой маёмасці, аб валоданні транспартнымі сродкамі і каштоўнымі паперамі, паведамілі ў ЦВК.

Істотнага характару не будзе мець адсутнасць або наяўнасць звестак аб валоданні чэкамі «Маёмасць». Акрамя таго, не будзе лічыцца сур’ёзнай памылкай адсутнасць звестак аб транспартным сродку, які быў скрадзены.

Как вам новость?