ЦВК: у Беларусі толькі два кандыдаты

12.11.2010 10:22
Архив Редакция

На дадзены момант у Беларусі ёсць два кандыдаты — дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і яго калектыўны апанент. Пра гэта заявіў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. "Практычна ўсе дзевяць апанентаў Лукашэнкі заяўляюць аб сваёй апазіцыйнасці. Таму іх можна разглядаць як калектыўнага апанента", — адзначыў ён.

«У любым выпадку электарат будзе мець шырокі выбар. Але асноўнае пытанне іх выбару, хутчэй за ўсё, пройдзе па лініі адносіны да дзейнага прэзідэнта», — падкрэсліў Мікалай Лазавік, перадае БелаПАН.

У сувязі з гэтым, на яго думку, нават рэгістрацыя дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты не асабліва паўплывае на выбар выбаршчыкаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па выніках праверкі сабраных подпісаў за пасаду кіраўніка дзяржавы працягваюць змагацца намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, лідар аргкамітэту па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, эканаміст Віктар Цярэшчанка, дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітры Ус.

Как вам новость?
Головоломки