ЦВК: у выбаркамах ужо акрэдытавалі 140 назіральнікаў

13.10.2010 10:46
Архив Редакция

У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта на 11 кастрычніка атрымала акрэдытацыю больш за 140 назіральнікаў. Як паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, каля 100 назіральнікаў вылучылі грамадскія аб'яднанні, 15 — працоўныя калектывы, 13 — палітычныя партыі.

Сярод грамадскіх аб’яднанняў найбольш актыўна вылучаюць сваіх назіральнікаў РГА «Белая Русь» (акрэдытавана 30 чалавек), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (13) і Беларускі саюз жанчын (11). Камуністычная партыя Беларусі вылучыла 11 назіральнікаў, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ — па адным, перадае БелаПАН.

Гэтыя назіральнікі атрымалі акрэдытацыю пры тэрытарыяльных камісіях. Усяго іх было створана 155, у тым ліку 118 раённых, 24 раённых у гарадах, шэсць гарадскіх у гарадах абласнога падпарадкавання (Орша, Барысаў, Пінск, Полацк, Наваполацк, Жодзіна), шэсць абласных і Мінская гарадская. Вылучэнне назіральнікаў у гэтыя выбарчыя камісіі ўсё яшчэ працягваецца.

Ужо ў сярэдзіне кастрычніка, пасля таго, як будуць утвораны ўчасткі для галасавання, пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Іх поўны склад вызначаць за 45 дзён да выбараў — не пазней за 3 лістапада.

Как вам новость?
Головоломки