ЦВК: выбары — гэта спакой і адэкватнае ўспрыняцце грамадства

08.10.2010 14:46
Архив Редакция

Выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і арганізавана. Аб гэтым 8 кастрычніка ў Магілёве перад абласным семінарам-нарадай па пытаннях выбараў заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. "Выбары — гэта спакой, арганізаванасць і адэкватнае ўспрыняцце грамадства. Усё гэта ёсць на дадзены момант", — адзначыла кіраўніца ЦВК.

Паводле яе слоў, для ўсіх зарэгістраваных ініцыятыўных груп створаны спрыяльныя ўмовы, «ім спадарожнічаюць і мясцовыя ўлады, і выбарчыя камісіі для таго, каб яны змаглі выканаць тое, што патрабуе Канстытуцыя, гэта значыць сабраць у падтрымку сваіх кандыдатаў неабходную колькасць подпісаў», перадае БелаПАН.

Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што ні адна з ініцыятыўных груп не заявіла прэтэнзіі аб стварэнні для яе няроўных умоваў і дадатковых бар’ераў пры зборы подпісаў. «Усе карты ў рукі дадзены ўсім кандыдатам. Калі ў іх нешта не атрымаецца, то гэта віна не выбарчых камісій і не віна ўладаў», — заявіла кіраўніца ЦВК.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 7 кастрычніка патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Пётр Барысаў вырашыў зняць сваю кандыдатуру і аб’яднацца з прэтэндэнтам на прэзідэнцкі пост ад «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віталём Рымашэўскім. Праз дзень старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2001 і 2006 гадоў Сяргей Гайдукевіч таксама заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў.

Как вам новость?