ЦВК: выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся

19.12.2010 16:14
Архив Редакция

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што можна лічыць, выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся. Дакладных дадзеных аб яўцы выбаршчыкаў пакуль няма, але ўжо вядома, што па стане на 12:00 па краіне прагаласавала больш за 46% выбаршчыкаў. Гэта, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, дае падставы заявіць аб тым, што выбары адбыліся.

Як раней перадаваў Тэлеграф, па дадзеных інфармацыйнага цэнтру ЦВК Беларусі на 12:00, на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавала больш за 46,3% выбаршчыкаў. З выбарам будучага прэзідэнта краіны ўжо вызначылася больш 3,2 млн. беларусаў.

Как вам новость?
Головоломки