ЦВК выступае за ўвядзенне ў Беларусі электроннага галасавання

09.09.2010 10:24
Архив Редакция

Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі лічаць, што прымяненне розных формаў галасавання, больш зручных, чым яўка на выбарчыя ўчасткі, дапаможа прыцягнуць да ўдзелу ў выбарах большую колькасць людзей. Па меры развіцця новых тэхналогіяў стане магчымым арганізацыя галасавання праз інтэрнэт і мабільныя тэлефоны. Такое меркаванне выказаў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Перспектывы выкарыстання ў выбарчай сістэме краін АБСЕ новых тэхналогіяў і, у прыватнасці, электроннага галасавання абмяркуюць удзельнікі канферэнцыі, якая адбудзецца 16-17 верасня ў сталіцы Аўстрыі. Беларусь на форуме ў Вене будзе прадстаўляць Мікалай Лазавік, перадае БелТА.

Па словах сакратара ЦВК, у апошні час для многіх краінаў актуальная праблема прыцягнення выбаршчыкаў да ўдзелу ў галасаванні, паколькі ўсё часцей людзі ігнаруюць выбары.

З ініцыятывай абмеркаваць праблему электроннага галасавання на ўзроўні краін АБСЕ выступіў Казахстан — цяперашні старшыня арганізацыі. Менавіта гэтая дзяржава першай у СНД укараніла сістэму электроннага галасавання, выкарыстаўшы для гэтага электронныя машыны, распрацаваныя ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки