ЦВК: замежныя назіральнікі спачатку павінны атрымаць запрашэнне

25.03.2010 14:55
Архив Редакция

Сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік заявіў, што ўдзел замежных дыпламатаў у назіранні за выбарамі ў Беларусі магчымы толькі пры ўмове, што яны атрымаюць запрашэнне міністэрства замежных спраў Беларусі і пададуць пакет неабходных дакументаў. "Затым Цэнтравыбаркам правядзе акрэдытацыю замежных дыпламатаў", — падкрэсліў сакратар.

Мікалай Лазавік паведаміў, што дыпламаты шэрагу замежных дзяржаў выказалі жаданне ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі, паведамляе БелТА.

«Мы будзе разглядаць заяўкі па меры іх паступлення. Галоўным чынам выказваюцца просьбы пра нядоўгатэрміновыя назіранні, гэта значыць непасрэдна ў дзень выбараў — 25 красавіка. Таму акрэдытаваныя пасведчанні мы разлічваем выдаць дыпламатам за два-тры дні да выбараў», — заявіў сакратар ЦВК.

Как вам новость?