Да 2014 годзе ў Беларусі з'явяцца яшчэ 26 лядовых палацаў

04.11.2010 12:03
Архив Редакция

Колькасць крытых лядовых арэн у Беларусі павялічыцца да 2014 года ў два разы да 52. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дзяржаўнай праграме развіцця хакея з шайбай на 2011-2014 гады, зацверджанай пастановай урада. Да 2014 года ў Магілёўскай вобласці павінны быць пабудаваны 8 лядовых палацаў, у Гомельскай і Віцебскай абласцях — па 5, Берасцейскай і Мінскай — па 3, у Мінску — 2.

У Гарадзенскай вобласці новыя арэны будаваць не плануецца. На дадзены момант у Беларусі 26 лядовых арэн (6 — у Берасцейскай вобласці, 2 — у Віцебскай, 3 — у Гомельскай, 2 — у Гарадзенскай, 4 — у Мінскай, 2 — у Магілёўскай, 7 — у Мінску), перадае АФН.

Таксама да 2014 года павінна ўзрасці з 395 да 465 колькасць сезонных хакейных каробак ў краіне. З 16 да 37 мяркуюць павялічыць колькасць аддзяленняў хакею з шайбай у складзе спецыялізаваных вучэбна-спартовых устаноў, з улікам тых, што ўваходзяць у структуру клубаў.

Паводле плану, таксама мяркуецца істотны рост колькасці навучэнцаў хакейных школ за гэты перыяд — з 3301 да 5235.

Па колькасці людзей, якія займаюцца хакеем, Беларусь займае на 20-м месцы ў свеце, па фізкультурна-спартыўных збудаваннях са штучным лёдам — на 23-м месцы.

Как вам новость?
Головоломки