Да 2018 году ў Мінску плануюць пабудаваць 20 транспартных развязак

19.03.2010 09:49
Архив Редакция

Дырэктар праектна-даследчага КУП «Мінскгорада» Аляксандр Пятроў паведаміў, што ў Мінску да 2018 года плануюць пабудаваць яшчэ 20 транспартных развязак. Такую заяву дырэктар зрабіў, прадстаўляючы на зацвярджэнне дэпутатам Мінгарсавета праект карэктуры Генплана Мінска да 2030 года. 

«Пакуль яшчэ рана казаць пра месцы, дзе з’явяцца новыя транспартныя развязкі», — адзначыў Аляксандр Пятроў.

На думку дырэктара «Мінскгорада», транспартныя развязкі павінны быць на скрыжаваннях усіх асноўных радыяльных каркасных вуліц з унутранымі колцавымі дарогамі, паведамляюць «Минск-Новости».

«Плануецца, што да 2014 года будуць пабудаваны дзевяць развязак, а да 2018 — яшчэ 11. Кожная з іх абыйдзецца гораду ў 70 млрд. рублёў», — заявіў Аляксандр Пятроў.

Как вам новость?
Головоломки